Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў (Ворша)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Воршы. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры выхадзе гістарычнай Пацыянаўскай вуліцы на Рынак[lower-alpha 1]. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Кляштар трынітарыяў | |
Краіна | Беларусь |
Места | Ворша |
Каардынаты | 54°30′34.36″ пн. ш. 30°25′32.14″ у. д. |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] і клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар трынітарыяў на Вікісховішчы |
Комплекс Аршанскага трынітарскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, якія атачаў высокі мур з дзьвюма брамамі ў стылі клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. У наш час у кляштарным корпусе месьціцца адміністрацыйная ўстанова.