Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Мазыр)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвято́га Міха́ла Арханёла і кля́штар бэрнарды́наў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Мазыры. Знаходзіцца насупраць замка, на гістарычнай Замкавай вуліцы[lower-alpha 1]. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку маскоўскай перабудовы. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў, аўтэнтычны выгляд | |
Краіна | Беларусь |
Места | Мазыр |
Каардынаты | 52°02′45.11″ пн. ш. 29°16′16.71″ у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў |
Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У наш час у будынках дзейнічае сабор Сьвятога Міхала Арханёла і манастыр Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату.