Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (Пінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII ст. у Пінску. Знаходзіцца ў прадмесьці Караліне, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[lower-alpha 1]. У сярэдзіне XIX ст. улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ў выніку надбудовы купала-цыбуліны. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |
Былы касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла | |
Краіна | Беларусь |
Места | Пінск |
Каардынаты | 52°07′06.24″ пн. ш. 26°06′37.94″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзахат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | XVIII ст. |
Статус | Ахоўная зона |
Сайт | bratstvopinsk.ru |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса і брамы-званіцы. У наш час у будынку касьцёла дзейнічае царква Сьвятой Варвары Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату, у кляштарным корпусе — анкалягічны дыспансэр.