Рэспубліка Сэрбская
дзяржаўнае ўтварэньне ў Босьніі і Герцагавіне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Сэрбская (па-сэрбску (кірыліцай): Република Српска, па-сэрбску: Republika Srpska, вымаўляецца (зьвесткі) repǔblika sr̩̂pskaː) — дзяржаўнае ўтварэньне на тэрыторыі Босьніі і Герцагавіны, якое было створана паводле Дэйтанскіх пагадненьняў. Фактычная сталіца — Баня Лука, дзе разьмешчаныя парлямэнт і ўрад.
- Ня варта блытаць з Рэспублікай Сэрбіяй.
Рэспубліка Сэрбская Република Српска | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Моја Република» | |||||
Рэспубліка Сэрбская (аранжавым) і акруга Брчко (акруга) (зялёным) на мапе Босьніі і Герцагавіны[а] | |||||
Афіцыйная мова | Сэрбская, басьнійская і харвацкая[б] | ||||
Сталіца | Сараева (de jure)[1] Баня-Лука (de facto) | ||||
Найбуйнейшы горад | Баня Лука | ||||
Форма кіраваньня Прэзыдэнт Прэм’ер-міністар |
Парлямэнтарызм Міларад Додзік Радаван Вішкавіч | ||||
Плошча • агульная |
24 857 км² | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
1 326 991 [в][2] 53,3/км² | ||||
Валюта | Канвэртаваная марка (BAM) | ||||
Часавы пас | UTC+1 (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць Абвешчаная Прызнаная як частка Босьніі і Герцагавіны |
9 студзеня 1992 14 сьнежня 1995 | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .rs.ba .rs.sr | ||||
Тэлефонны код | +387 | ||||
[а]Хоць акруга Брчко фармальна знаходзіцца ў кандамініюме абедзьвюмя дзяржаўнымі ўтварэньнямі, de facto гэта асобная адзінка, паколькі мае такія самыя паўнамоцтвы і знаходзіцца ў сувэрэнітэце ад БіГ.
[б]Канстытуцыя Рэспублікі Сэрбскай пазьбягае назваў моваў, замест гэтага называючы іх «мова сэрбскага народу, мова басьнійскага народу і мова харвацкага народу» (паколькі няма кансэнсусу, адна гэта ці тры асобныя мовы).[3] [в]За выняткам 48% акругі Брчко. |
У прынятай 22 лютага 2008 рэзалюцыі парлямэнту Рэспублікі Сэрбскай гаворыцца, што басьнійскія сэрбы могуць выйсьці з складу Босьніі і Герцагавіны, калі большасьць краінаў-сябраў ААН і дзяржаваў Эўразьвязу прызнае незалежнасьць Косава.