Сэрбія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сэрбія альбо Рэспубліка Сэрбія (па-сэрбску: Република Србија) — кантынэнтальная дзяржава, якая знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй Эўропе (на Балканскім паўвостраве) і ў цэнтральнай Эўропе (Панонскай нізіне).
Сэрбія Република Србија Republika Srbija | |||||
| |||||
Нацыянальны дэвіз: Само слога срба спасе | |||||
Дзяржаўны гімн: «Боже правде» | |||||
Афіцыйная мова | сэрбская | ||||
Сталіца | Бялград | ||||
Найбуйнейшы горад | Бялград | ||||
Форма кіраваньня | рэспубліка Аляксандар Вучыч Ана Брнабіч | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
113-е месца ў сьвеце 88 361 км² 0,13 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2013) • шчыльнасьць |
102-е месца ў сьвеце 7 243 007 (бяз Косава) [1] 91,9/км² | ||||
СУП • агульны (2012) • на душу насельніцтва |
76 месца ў сьвеце $79,654 млрд $10 528 | ||||
Валюта | Дынар (RSD) | ||||
Часавы пас • улетку |
CET (UTC+1) СEST (UTC+2) | ||||
Незалежнасьць — заснаваньне Каралеўства Сэрбскага, Харвацкага ды Славенскага - ад саюзнай дзяржавы Сэрбіі ды Чарнагорыі |
— 1 сьнежня 1918 5 чэрвеня 2006 | ||||
Аўтамабільны знак | yu | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .rs | ||||
Тэлефонны код | +381 |
У складзе Рэспублікі Сэрбіі вылучаюцца наступныя вобласьці: уласна Сэрбія, аўтаномны край Ваяводзіна і аўтаномны край Косава. Да чэрвеня 2006 году краіна была часткай Саюзнай Рэспублікі Югаславія (СРЮ) — канфэдэрацыйнага дзяржаўнага зьвязу Сэрбіі і Чарнагорыі, які называўся раней Югаславіяй. 17 лютага 2008 году Косава абвесьціла сябе незалежнай рэспублікай, праз два дні парлямэнт Сэрбіі абвесьціў дэклярацыю аб незалежнасьці Косава несапраўднай.
На поўначы Сэрбія мяжуе з Вугоршчынай, на ўсходзе з Румыніяй і Баўгарыяй, на поўдні з Паўночнай Македоніяй і Альбаніяй, а на захадзе з Чарнагорыяй, Харватыяй і Босьніяй (Рэспублікай Сэрбскай).
Сталіца Сэрбіі — Бялград, адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтар краіны. У ім жыве каля 2 мільёнаў чалавек.