Столін
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сто́лін — места ў Беларусі, на рацэ Гарыні. Адміністрацыйны цэнтар Столінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 13 460 чалавек[1]. Знаходзіцца за 245 км на ўсход ад Берасьця, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Гарынь (лінія Лунінец — Сарны). Аўтамабільныя дарогі на Пінск і Давыд-Гарадок.
Столін лац. Stolin | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Столінскі | ||||
Насельніцтва: | 13 460 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1655 | ||||
Паштовы індэкс: | 225501 | ||||
СААТА: | 1258501000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′22.85927″ пн. ш. 26°51′2.41819″ у. д. | ||||
± Столін Столін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Столін — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2]. Да нашага часу тут захаваўся парк «Манькавічы» пры колішняй сядзібе Радзівілаў, а таксама Вялікая сынагога ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся збудаваныя ў стылі клясыцызму драўляная Прачысьценская царква і мураваны касьцёл, помнікі архітэктуры XIX ст., зруйнаваныя савецкімі ўладамі.