Траецкі манастыр базылянак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Трае́цкі манасты́р базыля́нак — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца над ракой Сьвіслаччу, на схіле Траецкай гары пад адрасам вуліца Максіма Багдановіча, 2. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Траецкі манастыр базылянак | |
Траецкі манастыр базылянак | |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′27.9″ пн. ш. 27°33′27.7″ у. д. |
Архітэктурны стыль | клясыцызм |
Аўтар праекту | Фёдар Аляксандравіч Крамер[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Дата скасаваньня | 1835 |
Статус | Ахоўная зона |
Траецкі манастыр базылянак | |
Траецкі манастыр базылянак на Вікісховішчы |
Комплекс займаў пляц на рагу гістарычных Вялікай Барысаўскай і Траецкай вуліцаў[lower-alpha 1] і складаўся з драўлянай царквы Сьвятой Тройцы, некалькіх мураваных і драўляных манастырскіх карпусоў і гаспадарчых пабудоваў. Побач з царквой знаходзіліся манастырскія могілкі, за імі — фруктовы сад. На поўнач ад манастыра стаяла брама-званіца, якая выходзіла на Траецкі Рынак[lower-alpha 2].