Траецкі Маркаў манастыр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Манастыр Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[lower-alpha 1]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Манастыр Сьвятой Тройцы | |
Пакроўская (Казанская) царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Віцебская і Аршанская япархія[d] |
Дата заснаваньня | 1642 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Манастыр Сьвятой Тройцы | |
Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Комплекс складаўся з драўляных цэркваў Сьвятой Тройцы, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, мураваных царквы Покрыва Багародзіцы, званіцы, ігуменскага і брацкага дамоў. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі званіцу і драўляныя цэрквы.