Царква Покрыва Багародзіцы (Віцебск)
помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску / From Wikipedia, the free encyclopedia
Царква Покрыва Багародзіцы (з 1941 году — Казанскай Божай Маці) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[lower-alpha 1]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Касьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск).
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Пакроўская (Казанская) царква | |
Краіна | Беларусь |
Места | Віцебск |
Каардынаты | 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Покрыва Багародзіцы |
Пакроўская царква ўваходзіць у склад комплексу Траецкага Маркава манастыра. У ёй захоўваецца цудоўны абрац Маці Божай Казанскай, падараваны ў 1656 годзе патрыярхам маскоўскім Ніканам ігумену Калісту Рытарыйскаму.