Шаркоўшчына
мястэчка ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Шарко́ўшчына[3], Ша́ркаўшчына[4] — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Дзісьне. Адміністрацыйны цэнтар Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6248 чалавек[2]. Знаходзіцца за 197 км ад Віцебску. Чыгуначная станцыя на лініі Каралеўшчына — Друя, аўтамабільныя дарогі зьвязваюць мястэчка з Глыбокім, Браславам, Мёрамі і іншымі.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Шаркаўшчына (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Шаркоўшчына лац. Šarkoŭščyna | |||||
Усьпенская царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1503 | ||||
Магдэбурскае права: | 1767 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Шаркоўшчынскі | ||||
Плошча: | 9,46 км² [1] | ||||
Вышыня: | 127 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 6248 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 660,47 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2154 | ||||
Паштовы індэкс: | 211910 | ||||
СААТА: | 2255551000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°22′0″ пн. ш. 27°28′0″ у. д. | ||||
± Шаркоўшчына Шаркоўшчына | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Закрыць
Шаркоўшчына — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная Прачысьценская царква ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст.