Германія на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Германія ўдзельнічае ў конкурсе песні “Еўрабачанне” з самага першага конкурса ў 1956 годзе. За ўсю гісторыю конкурса толькі адзін раз краіна не ўдзельнічала ў фінале “Еўрабачання”. Гэта адбылося ў 1996 годзе, калі з-за вялікай колькасці краін, якія жадалі паўдзельнічаць у мерапрыемстве было вырашана правесці прэ-селекцыю (аналаг сучаснага паўфінала). У выніку тайнага галасавання журы, нямецкі прадстаўнік Леон з песняй "Planet of blue" набраўшы 24 балы, заняў толькі 24 месца.
Германія | |
---|---|
Вяшчальнік | NDR ARD |
Адбор | Unser Song für...(назва горада) (2010-) |
Удзелы | |
Удзелы | 57 |
Першы выступ | 1956 |
Лепшы вынік | 1, 1982, 2010 |
Горшы вынік | Апошняе, 1964, 1965, 1974, 1995, 2005, 2015, 2016, 2022 |
Спасылкі | |
Падчас савецкай акупацыі Усходняй Германіі, заходнія землі краіны выступалі на конкурсе пад поўнай назвай краіны – Федэратыўная Рэспубліка Германія (у адрозненні ад Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі). Пасля аб’яднання ўсіх нямецкіх зямель у 1990 годзе, ужо агульная краіна стала выступаць пад назвай Германія.
За ўвесь час свайго ўдзелу ў “Еўрабачанні”, краіна перамагала двойчы: у 1982 і 2010 гадах і 5 раз займала апошяе месца: у 1964, 1965, 1974, 1995 і 2005 гадах.