Мікалай II (імператар расійскі)
імператар расійскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мікала́й II Алякса́ндравіч (6 (18) мая 1868, Царскае Сяло — 17 ліпеня 1918, Екацярынбург[9]) — апошні імператар Расійскай імперыі (з 20 кастрычніка (1 лістапада) 1894 па 2 (15) сакавіка 1917), сын імператара Аляксандра III і Марыі Фёдараўны.
Царстваванне Мікалая II было адзначана эканамічным развіццём Расіі і адначасова ўзростам у ёй сацыяльна-палітычных супярэчнасцей, рэвалюцыйнага руху, што выліўся ў рэвалюцыю 1905—1907 гадоў і Лютаўскую рэвалюцыю 1917 года; у знешняй палітыцы — экспансіяй на Далёкім Усходзе, вайной з Японіяй, а таксама ўдзелам Расіі ў ваенных блоках еўрапейскіх дзяржаў і Першай сусветнай вайне.
Мікалай II адрокся ад прастола падчас Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года і знаходзіўся разам з сям’ёй пад хатнім арыштам у царскасельскім палацы. Улетку 1917 года паводле рашэння Часовага ўрада быў разам з сям’ёй адпраўлены ў высылку ў Табольск, а ўвесну 1918 года перавезены бальшавікамі ў Екацярынбург, дзе ў ліпені 1918 года быў расстраляны разам з сям’ёй і набліжанымі да яе асобамі.
Услаўлены (руск.) (бел. (разам з жонкай і дзецьмі) Рускай Праваслаўнай Царквой як пакутнік 20 жніўня 2000 года[10], раней, у 1981 годзе, услаўлены Рускай Праваслаўнай Царквой за мяжой як мучанік.