Пол Мак-Картні (англ.: James Paul McCartney; нар. 18 чэрвеня 1942, Ліверпуль, Англія) — англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак.
Хуткія факты Пол Мак-Картні, Асноўная інфармацыя ...
Пол Мак-Картні |
---|
англ.: Paul McCartney |
|
Асноўная інфармацыя |
Дата нараджэння |
18 чэрвеня 1942(1942-06-18)[1][2][…] (81 год) |
Месца нараджэння |
|
Краіна |
|
Бацька |
Jim McCartney[d] |
Маці |
Mary McCartney[d] |
Жонка |
Linda McCartney[d] і Heather Mills[d] |
Дзеці |
Stella McCartney[d], Heather McCartney[d], Mary McCartney[d], James McCartney[d] і Beatrice McCartney[d] |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Музычная дзейнасць |
Педагог |
Donovan[d][4] |
Прафесіі |
гітарыст, аўтар-выканаўца, мастак, піяніст, кінакампазітар, бас-гітарыст, паэт-песеннік, студыйны музыкант, акцёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, барабаншчык, спявак, кампазітар, музыкант |
Пеўчы голас |
тэнар |
Інструменты |
бас-гітара, гітара, фартэпіяна, мандаліна, укулеле[d], кантрабас, блокфлейта[d], melodica[d], віяланчэль, скрыпка, сітар, труба, клавішныя музычныя інструменты[d] і ударныя музычныя інструменты |
Жанры |
рок-музыка, арт-рок, псіхадэлічны рок, поп-рок, класічная музыка, біт[d] і рок-н-рол[5][6][…] |
Супрацоўніцтва |
Peter & Gordon Badfinger Michael Jackson Stevie Wonder Elvis Costello |
Лэйблы |
Hear Music Parlophone Records Capitol Records Apple Records CBS Records EMI Music Group |
Грамадская дзейнасць |
Член у |
|
Узнагароды |
|
Аўтограф |
|
paulmccartney.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Закрыць
З 1959 да 1970 працаваў у складзе «The Beatles» (англ.: The Beatles), дзе граў на бас-гітары і спяваў. Пасля распаду групы пачаў паспяховую сольную кар’еру, якую працягвае да нашага часу. З сольных альбомаў Мак-Картні можна выдзяліць Band on the Run («Ансамбль у руху», 1973) і Off the Ground («Па-над зямлёй», 1993). Асноўная рыса твораў Мак-Картні — іх выключны меладызм. Такія песні як Yesterday («Учора», 1965), Let It Be («Няхай будзе так», 1970) і Mull of Kintyre («Востраў Кінтайр», 1977) па праву лічацца вяршынямі музычнай лірыкі XX ст. У адзнаку заслуг Мак-Картні ўзнагароджаны ордэнам Брытанскай Імперыі ў 1965 і атрымаў тытул рыцара ў 1997.