Герб Друі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Друі — геральдычны сімвал Друі, нададзены гораду вялікім князем літоўскім і каралём польскім Жыгімонтам Вазам 3 сакавіка 1620: «у блакітным полі віціна з разгорнутым ветразем на сярэбранай вадзе»[1].
Хуткія факты Герб Друі, Дэталі ...
Закрыць
У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 9 лютага 2004[2].
Афіцыйнае апісанне:
Герб мястэчка Друя ўяўляе сабой выяву ў блакітным полі барочнага шчыта старажытнага рачнога судна з разгорнутым ветразем на хвалях серабрыстага і блакітнага колеру.
Арыгінальны тэкст (руск.)Герб городского поселка Друя представляет собой изображение на голубом поле барочного щита древнего речного судна с распущенным парусом на волнах серебристого и голубого цвета.