Купалаўская (станцыя метро, Мінск)
станцыя метро ў Мінску, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Купалаўская (трансліт.: Kupalaŭskaja) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Аўтазаводской лініі паміж станцыямі «Першамайская» і «Няміга». Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі «Фрунзенская» — «Трактарны завод» (без «Першамайскай»). Звязана перасадкай са станцыяй «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі. З’яўляецца самай малалюднай станіцай Мінскага метрапалітэна: пасажырапаток тут у суткі складае каля 6 тысяч чалавек[1] (даныя за 2016 год)[2]. Названа ў гонар народнага беларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца побач.
Хуткія факты «Купалаўская»руск.: Купаловская, Дата адкрыцця ...
«Купалаўская» руск.: Купаловская | |
---|---|
Аўтазаводская лінія (Мінск) | |
Мінскі метрапалітэн | |
Дата адкрыцця | 31 снежня 1990 |
Праектная назва | імя Янкі Купалы |
Раён | Цэнтральны |
Тып | аднаскляпеністая дробнага залажэння |
Колькасць платформаў | 1 |
Тып платформы | астраўная |
Форма платформы | прамая |
Архітэктары | Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч |
Мастакі | Валерый Цімафеевіч Даўгала |
Выхад да вуліц | праспект Незалежнасці, вуліца Энгельса, вуліца Карла Маркса |
Пераходы на станцыі | Кастрычніцкая |
Наземны транспарт | А 100, 111, 115э |
Код станцыі | 216 |
Суседнія станцыі | Няміга і Першамайская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Больш інфармацыі Аўтазаводская лінія ...
Закрыць