Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч
беларускі навуковец і палітык / From Wikipedia, the free encyclopedia
Станісла́ў Станісла́вавіч Шушке́віч (15 снежня 1934, Мінск — 3 мая 2022, Мінск) — беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, адзін з трох удзельнікаў падпісання Белавежскага пагаднення, якое юрыдычна замацавала распад СССР.
Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Дземянцей | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Мечыслаў Грыб | ||||||
Нараджэнне |
15 снежня 1934(1934-12-15)[1] |
||||||
Смерць |
3 мая 2022(2022-05-03)[3] (87 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Станіслаў Пятровіч Шушкевіч | ||||||
Маці | Гелена Раманоўская | ||||||
Жонка | Ірына Шушкевіч[d] | ||||||
Дзеці | Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч[d] і Алена Станіславаўна Шушкевіч[d] | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя |
КПСС (1968—1991) Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада (з 1998) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1970) | ||||||
Навуковае званне |
|
||||||
Прафесія | інжынер | ||||||
Дзейнасць | палітык, навуковец, грамадскі дзеяч | ||||||
Навуковая дзейнасць | |||||||
Навуковая сфера | ядзерная фізіка, палітыка[4] і фізіка[4] | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Званне | палкоўнік | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі (1991). Доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1982).
У 1990 годзе абраны першым намеснікам старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. З 1991 да 1994 — старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1991 годзе абраны членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук па спецыяльнасці радыёспектраскапія[5]. З 1994 года — дырэктар Цэнтра палітычных і эканамічных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (зачынены ўлетку 2004 года). Лідар партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада ў 1998—2018 (з 2018 — ганаровы старшыня). У 2007 Лех Валенса вылучыў Станіслава Шушкевіча на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру[6].