Стараславянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ста́раславя́нская мова (саманазва: словѣ́ньскъ ѩзꙑ́къ, літаральна — «славянская мова», трансл. slověnĭskŭ językŭ) — першая пісьмовая мова славян, заснаваная, як мяркуюць, у асноўным на дыялектах тагачасных славян, што жылі на тэрыторыі Грэчаскай Македоніі. Унармаванне мовы прыпісваецца візантыйскім грэчаскім місіянерам Кірылу і Мяфодзію, якія пасля стандартызацыі мовы пачалі выкарыстоўваць яе для перакладу Бібліі ды іншых грэчаскіх літургічных дакументаў, патрэбных, каб прапаведаваць хрысціянства сярод славян[3].
Стараславянская мова | |
---|---|
Саманазва | словѣ́ньскъ ѩзꙑ́къ |
Краіны | краінах Усходняй Еўропы |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | у некаторых сярэдневяковых краінах Усходняй Еўропы (як кніжная) |
Арганізацыя, якая рэгулюе | — |
Статус | уразлівая[d][1][2][…] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | глаголіца, кірыліца |
ДАСТ 7.75–97 | цер 777 |
Мова адыграла прыкметную ролю ў гісторыі ўсіх сучасных славянскіх моў і паслужыла асноваю і ўзорам для развіцця пазнейшых традыцый царкоўнаславянскае мовы, якую некаторыя праваслаўныя і каталіцкія цэрквы дагэтуль выкарыстоўваюць у літургіі. Стараславянская мова з'яўляецца найстарэйшай пісьмова засведчанай з усіх славянскіх моў і таму вельмі карысная для рэканструкцыі праславянскае мовы — агульнай мовы-продка ўсіх славянскіх моў, якая не была пісьмова засведчана. У сваю чаргу, стараславянскую мову не трэба блытаць з праславянскай мовай: дыялекты, што леглі ў аснову стараславянскай мовы, узніклі пасля распаду праславянскай мовы.