Царкоўнаславянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з стараславянская мова.
Царкоўнаславянская мова — пазнейшыя формы стараславянскай мовы, якія ўжываюцца пераважна ў богаслужэнні ў славянскіх краінах. Пісьменнасць на аснове кірыліцы і глаголіцы. Пачынальнікамі царкоўнаславянскай моўнай традыцыі лічацца Кірыл і Мяфодзій.
Хуткія факты Царкоўнаславянская мова, Саманазва ...
Царкоўнаславянская мова | |
---|---|
Саманазва | Црькъвьнословѣньскъ ѩꙁы́къ |
Краіны |
Візантыя Вялікая Маравія Кіеўская Русь |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Класіфікацыя | |
Пісьменнасць | глаголіца, кірыліца, царкоўнаславянскі алфавіт[d][1] і лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | цер 777 |
ISO 639-1 | cu |
ISO 639-2 | chu |
ISO 639-3 | chu |
Ethnologue | chu |
IETF | cu |
Glottolog | chur1257 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Закрыць
Існуе некалькі ізводаў (варыянтаў або рэдакцый) царкоўнаславянскай мовы, якія развіліся са стараславянскай пад уплывам жывых славянскіх гаворак.
Першаю друкаванаю кнігаю на царкоўнаславянскай мове стаў «Місал па закону рымскага двара» (англ.) (бел. (харв.: Misal po zakonu rimskoga dvora), выдадзены ў 1483 годзе вуглаватаю глаголіцаю. Трохі пазней, у 1491 годзе, у Кракаве кірыліцаю былі надрукаваны 5 літургічных кніг (у тым ліку Актоіх Швайпольта Фіёля (руск.) (бел.).