Стражэвіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Стражэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Стражэвічы.
Хуткія факты Стражэвіцкі сельсавет, Краіна ...
Стражэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Чашніцкі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Стражэвічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Закрыць
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Стражэвіцкі (Стражавіцкі) сельсавет у складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Стражэвічы (Стражавічы). З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Чарэйскага сельсавета[1].