Чарэйскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарэ́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чарэя.
Чарэйскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 7 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чарэя |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Болюта. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Чарэя. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Стражэвіцкага сельсавета[1]. 10 мая 1958 года ў склад Лукомльскага сельсавета пералічаны 6 населеных пунктаў (Багатыр, Вал, Дудары, Новыя Лаўкі, Старыя Лаўкі і Стражэвічы), у склад сельсавета са Старасельскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Бельнякі, Замачак і Сабалі)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Чашніцкага раёна. 7 чэрвеня 1966 года ў склад Слідчанскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бельнякі, Будзілава, Замачак, Мар’іна і Сабалі)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чарэйскага сельсавета 8 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года Чарэйскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лукомльскага сельсавета[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Белая Царква, Болюта, Бярозкі, Гара, Канстанцінава, Навазёмава і Чарэя.