Удальрык Крыштаф Радзівіл
канюшы вялікі літоўскі, паэт / From Wikipedia, the free encyclopedia
Удальрык (Ульрык) Крыштаф Радзівіл (19 (28) лютага 1712, Дзятлава, Новагародскае ваяводства — 21 ліпеня 1770) — пісьменнік, паэт і гісторык. Канюшы літоўскі (з 1734), вялікі пісар літоўскі і староста менскі (1739—1746). Генерал-лейтэнант войска Вялікага Княства Літоўскага.
Удальрык Крыштаф Радзівіл | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Udalryk Krzysztof Radziwiłł | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька | ||||||
Пераемнік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Бжастоўскі | ||||||
Пераемнік | Антоні Тызенгаўз | ||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1712(1712-01-05) |
||||||
Смерць | 21 ліпеня 1770(1770-07-21) (58 гадоў) | ||||||
Род | Радзівілы | ||||||
Бацька | Мікалай Фаўстын Радзівіл[1] | ||||||
Маці | Барбара з Завішаў | ||||||
Жонка | Соф’я з Рэяў[1] і Элеанора з Каменскіх[d][1] | ||||||
Дзеці | Мацей Радзівіл[d][1] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з роду Радзівілаў. Значную частку жыцця правёў у сваіх маёнтках на Валыні. Рабіў няўдалыя спробы ўмешвацца ў палітыку, абараняў права «ліберум вета». Сучаснікамі характарызаваны як дзівак i фантазёр, здольны і начытаны, але схільны да авантурызму. Сабраў вялікую бібліятэку, ведаў шмат моў, у тым ліку грэчаскую, нямецкую, французскую, італьянскую, англійскую.
Пакінуў значную літаратурную спадчыну. Аўтар кніг «Апісанне клопатаў людзей усіх саслоўяў» (1741), «Маральныя элегіі» (1752), «Агульная гісторыя» (або «Універсальная гісторыя» (?), т. 1—5, 3648 стар., 1752), «Апісанне ўсіх нацый у Еўропе», «Сусветныя крытыкі або сатыры», «Вучоныя забавы ў вершах і прозе» і інш. Перакладаў на польскую мову творы Сафокла, П. Карнеля, Ж. Расіна. Частка твораў засталася ў рукапісах (напр. «Свецкая крытыка, або Сатыра» — рукапіс зберагаецца ў Дзяржаўнай бібліятэцы РФ у Маскве).
Спрабаваў увесці ў спектаклях прыдворных тэатраў беларускую мову[2]. Па-беларуску гаворыць адзін з герояў пераробкі У. К. Радзівілам твора Э. Бруселя «Камедыя Эзопа», прызначаная для нясвіжскага тэатра, захавалася 5 радкоў з уступнага маналога[3].