Цукерка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цуке́ркі — цукрыстыя кандытарскія вырабы пераважна мяккай кансістэнцыі.
Маюць у сабе цукру да 70%, тлушчаў да 40%, вады 3—20%. Энергетычная каштоўнасць 100 г 380—600 ккал. Вырабляюць на аснове ўзбітага цукрова-патачнага сіропу з рознымі напаўняльнікамі.
Бываюць цукеркі: карамель, глазураваныя (шакаладнай, цукровай, памаднай глазурай), неглазураваныя, шакаладныя, ірыс, дражэ. Паводле начынкі (корпуса) адрозніваюць цукеркі памадныя, пралінавыя, жэлейныя, фруктова-гыльяжныя, грыльяжныя, лікёрныя, збіўныя, двухслойныя і інш.
- Цукеркі «Вішня ў шакаладзе»
- Ірыскі
- Цукеркі Ferrero Rocher
- Амерыканскія цукеркі M&M's
- Традыцыйныя японскія цукеркі Кампэйта