Шакалад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шакалад — прадукт, які вырабляецца з дапамогай пладоў трапічнага какававага дрэва. Какава была ўпершыню акультыравана чалавекам не менш трох тысячагоддзяў назад у Мексіцы, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы. Яе ранняе дакументальна падзьцверджаная выкарыстанне каля 1100 да н.э. Большасць народнасцей Мезаамерыкі выраблялі шакаладныя напоі, у тым ліку і ацтэкі, якія рабілі напой, вядомы як ксакалатл, што ў перакладзе азначае «горкая вада». Насенне дрэва какавы маюць інтэнсіўны горкі смак, і павінны быць ферментаваны дзеля вырабу пэўнага густа.
Пасля закісання бабы сушаць, чысцяць, а затым смажаць, у той час як абалонка выдаляецца для вытворчасці какавага зерня. Зерне затым драбняць у цёртую какаву, чысты шакалад у грубай форме. З-за таго, што цёртая какава звычайна мае звадкаваны стан, з яе з дапамогай іншых кампанентаў ці без іх атрымоўваюць шакаладны лікёр. Лікёр таксама можа быць апрацаваны на два складнікі: какава і какава-алей. Несалодкая выпечка шакаладу, гэта значыць горкі шакалад, утрымоўвае ў першую чаргу какаву і какава-алей у розных прапорцыях. Большая частка шакаладу спажываецца сёння ў выглядзе салодкага шакаладу, гэта значыць спалучэнне какавы, какава-алею і іншых тлушчоў і цукру. Малочны шакалад з'яўляецца салодкім шакаладам, які дадаткова змяшчае сухое малако або згушчанае малако. Белы шакалад змяшчае какава-алей, цукар і малако, але не какаву.
Какава ўтрымлівае алкалоіды, напр. тэабрамін і фенілетыламін, якія маюць фізіялагічнае ўздзеянне на арганізм. Гэта звязваецца з узроўнем сератаніну ў мозгу. Некаторыя даследаванні выявілі, што шакалад, калі яго ядуць ва ўмераных колькасцях, можа прывесці да зніжэння артэрыяльнага ціску[1]. Наяўнасць тэабраміну аказвае таксічны эфект для некаторых жывёл[2], асабліва сабакаў і катоў.
Шакалад стаў адным з самых папулярных відаў прадуктаў харчавання ў свеце. Падарункі з шакаладу фармуюцца ў розных формах, што стала традыцыйным на розныя святы, напр. шакаладныя зайчыкі і яйкі карыстаюцца папулярнасцю на Вялікдзень, шакаладны Дзед Мароз і іншыя сімвалы свята Калядаў, шакаладныя сэрцы на Дзень Святога Валянціна. Шакалад таксама выкарыстоўваецца ў халодных і гарачых напоях, для вытворчасці малочнага шакаладу і гарачага шакаладу.
Цёртая какава выкарыстоўвалася першапачаткова ў Цэнтральнай Амерыцы ў якасці напою і як інгрэдыент да прадуктаў харчавання. Шакалад гуляў адмысловую ролю ў культурах мая і ацтэкаў, асабліва на каралеўскія і рэлігійныя мерапрыемствы. Святары прадстаўлялі насенне какавы як дары багам і выкарыстоўвалі напоі з шакаладу падчас святых цырымоній. Усе вобласці, якія былі заваяваны ацтэкамі, спаганяліся імі адмысловым падаткам какава-бабамі[3].
Еўрапейцы для вырабу шакаладу дадавалі цукар і малако, два кампаненты, якія былі невядомы мексіканцам. У адрозненне ад індзейцаў еўрапейцы ніколі не змяшчалі шакалад у свой агульны рацыён, але выкарыстаўваюць яго як дэсерт і ласунак. У XIX стагоддзі, англійскі вырабнік шакаладу Джон Кедберы распрацаваў працэс эмульгавання, які даў магчымасць бырабляць цвёрды шакалад. Нягледзячы на тое, што какава паходзіць з Паўднёвай Амерыцы, Заходняя Афрыка на сёння вырабляе амаль дзве траціны какавы ў свеце, а на Кот-д’Івуар прыпадае амаль палову з гэтай лічбы.