Еўрапейская кінапрэмія 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
31-я цырымонія прысуджэння Еўрапейскай кінапрэміі за дасягненні ў еўрапейскім кінематографе адбылася 15 снежня 2018 года ў Тэатры дэ ла Маэстранца[en] ў Севільі. Вядучымі цырымоніі сталі шэсць акцёраў і актрыс: Росі дэ Пальма (Іспанія), Ашраф Бархом[en] (Ізраіль), Аміра Казар[en] (Францыя), Анамарыя Марынка (Румынія), Іван Шведаў[en] (Расія) і Том Улашыха[en] (Германія)[1][2].
31-я Еўрапейская кінапрэмія англ.: 31st European Film Awards | |||
---|---|---|---|
Дата | 15 снежня 2018 | ||
Месца | |||
Вядучы | Росі дэ Пальма, Ашраф Бархом, Аміра Казар, Анамарыя Марынка, Іван Шведаў, Том Улашыха | ||
Арганізатар | Еўрапейская кінаакадэмія | ||
Узнагароды | |||
Фільм | «Халодная вайна» | ||
Рэжысёр |
Павел Паўлікоўскі «Халодная вайна» |
||
Акцёр |
Марчэла Фонтэ «Догмэн» |
||
Актрыса |
Іаанна Куліг «Халодная вайна» |
||
Найбольш узнагарод | «Халодная вайна» (5) | ||
Найбольш намінацый | «Халодная вайна» (5), «Шчаслівы Лазар» (5) | ||
Афіцыйны сайт кінапрэміі | |||
|
Абранне пераможцаў у асноўных намінацыях адбывалася ў некалькі этапаў. 21 жніўня быў сфарміраваны так званы «доўгі спіс» поўнаметражных мастацкіх фільмаў, рэкамендаваных для намініравання на Еўрапейскую кінапрэмію. У спіс увайшло 49 фільмаў, вытворчасцю якіх займаліся 35 еўрапейскіх краін[3]. 10 лістапада на Фестывалі еўрапейскага кіно ў Севільі быў абвешчаны «кароткі спіс» намінантаў у асноўных катэгорыях. Лідарам па колькасці намінацый стала кінастужка «Халодная вайна», адзначаная пяццю намінацыямі. Яшчэ тры фільмы атрымалі па чатыры намінацыі: «Догмэн», «Мяжа» і «Шчаслівы Лазар»[4][5]. 15 лістапада былі абвешчаны пераможцы ў васьмі тэхнічных намінацыях[6]. Упершыню сярод тэхнічных намінацый быля прысуджана прэмія ў катэгорыі «Найлепшы еўрапейскі спецыяліст па візуальных эфектах».
Узнагароды прысуджаліся ў 25 катэгорыях. Пераможцам у намінацыі «Найлепшы еўрапейскі фільм» і абсалютным лідарам паводле колькасці атрыманых узнагарод стаў польскі драматычны фільм «Халодная вайна», пастаўлены рэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім[7][2]. Ганаровую ўзнагароду за прыжыццёвыя дасягненні атрымала іспанская актрыса Кармен Маўра[8], прэміяй за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе быў уганараваны брытанскі акцёр Рэйф Файнс[9], а Ганаровая прэмія прэзідэнта і рады еўрапейскай кінаакадэміі была ўручана грэчаскаму і французскаму кінарэжысёру і сцэнарысту Коста-Гаўрасу[en][10].