Нясьвіж
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Нясьві́ж — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вушы на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. Адміністрацыйны цэнтар Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 808 чалавек[1]. Знаходзіцца за 112 км на паўднёвы захад ад Менску, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея (лінія Менск — Баранавічы), аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Баранавічамі, Клецкам, Наваградкам і шашай Менск — Слуцак.
Нясьвіж лац. Niaśviž | |||||
Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1223 | ||||
Магдэбурскае права: | 23 красавіка 1586 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Нясьвіскі | ||||
Насельніцтва: | 15 808 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1770 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222603, 222620 | ||||
СААТА: | 6242501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′0″ пн. ш. 26°40′0″ у. д. | ||||
± Нясьвіж Нясьвіж | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт (рас.) (анг.) |
Нясьвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў, магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся выдатныя помнікі дойлідзтва: палацава-замкавы комплекс Радзівілаў, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, Фарны касьцёл — першы ў колішняй Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе твор архітэктуры стылю барока, плябанія, Замкавая вежа, Слуцкая брама, меская ратуша, «Дом на Рынку», комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Яўхіміі і жылы корпус кляштару бэрнардынаў. Сярод тутэйшых славутасьцяў вылучаліся палац Альба, рэнэсансавы калегіюм езуітаў і барокавы комплекс кляштару бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама барокавыя комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна, касьцёл Сьвятой Кацярыны пры кляштары бэрнардынаў і капліца Сьвятога Ізыдора, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Большую частку нясьвіскіх збораў Радзівілаў (ювэлірныя вырабы, скульптура, творы малярства, кнігі і інш.) у канцы XVIII — XIX стагодзьдзях разрабавалі і вывезьлі ў Расею, у 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[2].