Полацкае княства
From Wikipedia, the free encyclopedia
По́лацкае кня́ства — усходнеславянскае дзяржаўнае ўтварэньне (фэадальная дзяржава) з сталіцай у горадзе Полацку. Узьнікла на аснове племяннога княжаньня (правадырства) полацкіх крывічоў з прыкметным уплывам групаў іншаземнага насельніцтва, перш за ўсё балтаў[1]. Існавала з другой паловы X да пачатку XIV стагодзьдзя і ахоплівала (за часамі найвышэйшага ўздыму) поўнач і цэнтар сучаснай Беларусі, а таксама Ніжняе Падзьвіньне (прыдзьвінскія тэрыторыі сучаснай Латвіі). У склад княства, апроч Полацку, уваходзілі такія гарады як Віцебск, Друцак, Менск, Заслаўе, Лагойск, Барысаў, Браслаў, Кукенойс (цяпер Кокнэсэ) ды іншыя.
Полацкае княства | ||||
| ||||
| ||||
Полацкае княства на мапе Эўропы | ||||
Сталіца | Полацак | |||
Форма кіраваньня | манархія | |||
Гісторыя • Заснаваньне • Уваход у склад ВКЛ • Скасаваньне княства |
X стагодзьдзе 1307 1397 | |||
Канфэсійны склад | хрысьціянства, язычніцтва | |||
У наш час, паводле наяўных гістарычных зьвестак, Полацкае княства разглядаецца ў якасьці вытоку Беларускай дзяржаўнасьці, увасабленьня ідэі незалежнасьці беларускага народу[2][3][4]. У замежнай гістарыяграфіі існуе меркаваньне пра тое, што на Русі было дзьве скандынаўскія дынастыі — Рурыкавічы і Рагвалодавічы[5][6][7]. Навуковец з Даніі Адольф Стэндэр-Пэтэрсэн лічыў, што на Русі ўтварылася дзьве скандынаўска-славянскія дзяржавы — Наўгародзка-Кіеўская і Полацкая. Аўтар падмацоўвае гэта сьведчаньнем з Аповесьці мінулых часоў пра княжаньне ў Полацку Рагвалода, пра скандынаўскае паходжаньне яго імя. Амэрыканскі гісторык Амельян Прыцак лічыў, што полацкая дынастыя была адзінай з старажытных скандынаўскіх дынастыяў, якая змагла захавацца ў змаганьні з Рурыкавічамі[8].