Даўмонт Пскоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даўмонт (у праваслаўі Цімафей; ? — 20 траўня 1299 году, Пскоў) — князь у Нальшанскай зямлі (да 1260—1266), служылы князь пскоўскі (1266—1299). Кананізаваны Праваслаўнай царквой (памяць 20 траўня, у трэці тыдзень па Тройцы — у Саборы Пскоўскіх сьвятых). Неаднаразова разьбіваў літву і немцаў, у тым ліку ў Ракаворскай бітве. У гістарычных хроніках і мастацкай літаратуры адзначаецца як «муж доблесьці і гонару бездакорнага, на немец люты да сьмерці». За Даўмонтам Пскоў здабыў фактычную незалежнасьць ад Ноўгараду.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Даўмонт (неадназначнасьць).
Даўмонт Цімафей | |
князь | |
---|---|
Выява Даўмонта ў Траецкім саборы ў Пскове | |
Князь пскоўскі | |
1266 — 1299 | |
Папярэднік | Сьвятаслаў Яраславіч Цьвярскі |
Наступнік | Давыд Гарадзенскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1240 |
Памёр | 20 траўня 1299, |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Давыд Гарадзенскі |
Дынастыя | Доманты |
Сужэнец | Агна[d] |
Бацька | Міндоўг або Від |
Маці | Марыя, дачка пераяслаўскага князя Дзьмітрыя Аляксандравіча Пераяслаўскага |
Даўмонт паходзіў зь літоўскіх князёў. Паводле некаторых крыніцаў, быў сынам Міндоўга, братам Войшалка[1], паводле іншых крыніцаў быў старэйшым братам Трайдзеня[2], і валодаў у Літве Нальшанскай зямлёй. Ён ажаніўся, паводле адной вэрсіі, зь сястрой жонкі Міндоўга, паводле Хронікі Быхаўца, зь сястрой жонкі Нарымонта, аднятай пазьней апошнім. Расейская праваслаўная царква прылічыла яго да ліку сьвятых у XVI стагодзьдзі па аблозе Пскова Стэфанам Баторыям паводле выпадку нейкай цудоўнай зьявы. Памяць Даўмонта сьвяткуецца 25 траўня[3]. Цела Даўмонта спачыла ў Траецкім саборы ў Пскове, у якім яшчэ ў пачатку XX стагодзьдзя захоўваліся яго меч і адзежа. Дзеля абароны ад нападаў Даўмонт умацаваў Пскоў новай каменнай сьцяной, якая да XVI стагодзьдзя звалася Даўмонтавай.
Ад Даўмонта, паводле традыцыі, выводзіў сваё паходжаньне літоўскі шляхецкі род Домантаў.