Рэформа беларускага правапісу 1933 году
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэфо́рма белару́скага пра́вапісу 1933 го́ду — штучнае, ненатуральнае і прымусовае[1] набліжэньне беларускай моўнай нормы да расейскай паводле праекту Палітычнай камісіі ЦК КП(б)Б, праведзенае пастановай Саўнаркаму БССР[lower-alpha 1] ва ўмовах жорсткага тэрору савецкіх уладаў без грамадзкага і навуковага абмеркаваньня. Разглядаецца як адзін з захадаў палітыкі русіфікацыі Беларусі, якая праводзілася ў двух асноўных кірунках: па-першае, бесьперапыннай русіфікацыі дазволенай да ўжытку беларускай мовы і, па-другое, сыстэматычнага выцісканьня з ўжытку гэтай русіфікаванай мовы і замены яе расейскай мовай[2].
Галоўным наступствам палітычнай рэформы стала зьяўленьне двух правапісаў (нормаў) беларускай мовы, адзін зь якіх — наркамаўка — пачаў афіцыйна выкарыстоўвацца ў Савецкім Саюзе[lower-alpha 2], а другі — традыцыйны клясычны правапіс — працягваў ужывацца беларусамі па-за межамі СССР.