Зямля
планета ў Сонечнай сістэме, дзе жыве чалавецтва / From Wikipedia, the free encyclopedia
Зямля́ — трэцяя ад Сонца планета. Пятая па памеры сярод усіх планет Сонечнай сістэмы. Яна з’яўляецца таксама найбуйнейшай па дыяметры, масе і шчыльнасці сярод планет зямной групы.
Зямля | ||||
---|---|---|---|---|
Арбітальныя характарыстыкі | ||||
Перыгелій |
147 098 290 км 0,98329134 а. а.[кам. 1] |
|||
Афелій |
152 098 232 км 1,01671388 а. а.[кам. 1] |
|||
Вялікая паўвось (a) |
149 598 261 км 1,00000261 а. а.[1] |
|||
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) | 0,01671123[1][2] | |||
Сідэрычны перыяд абарачэння |
365,256366004 дзён 365 дз. 6 г. 9 хв. 10 сек.[3] |
|||
Арбітальная скорасць (v) |
29,783 км/c 107 218 км/г[2] |
|||
Сярэдняя анамалія (Mo) | 357,51716°[2] | |||
Нахіл (i) | 7,155° (адн. сонечнага экватара)[4], 1,57869° (адн. інварыянтнай плоскасці)[4] | |||
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 348,73936°[2] | |||
Аргумент перыцэнтра (ω) | 114,20783°[2] | |||
Чый спадарожнік | Сонца | |||
Спадарожнікі | 1 (Месяц), 8300+ (штучных.)[5] | |||
Фізічныя характарыстыкіyes | ||||
Сплюшчанасць | 0,0033528[2] | |||
Экватарыяльны радыус | 6378,1 км[2] | |||
Палярны радыус | 6356,8 км[2] | |||
Сярэдні радыус | 6371,0 км[2] | |||
Акружнасць вялікага круга |
40 075,017 км (па экватары)[6] 40 007,86 км (па мерыдыяне)[7] |
|||
Плошча паверхні (S) |
510 072 000 км²[8][9] 148 940 000 км² суша (29,2 %)[8] 361 132 000 км² вада (70,8 %)[8] |
|||
Аб'ём (V) | 10,8321×1011 км³[2] | |||
Маса (m) | 5,9726×1024 кг (3×10-6 M☉)[2] | |||
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) | 5,5153 г/см³[2] | |||
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) | 9,780327 м/с² (0,99732 g)[2] | |||
Першая касмічная скорасць (v1) | 7,91 км/с[кам. 2] | |||
Другая касмічная скорасць (v2) | 11,186 км/с[2] | |||
Экватарыяльная скорасць вярчэння | 1674,4 км/г (465,1 м/с)[10] | |||
Перыяд вярчэння (T) |
0,99726968 дзён (23h 56m 4,100s) — сідэрычны перыяд вярчэння[11], 24 гадзіны — працягласць сярэдніх сонечных сутак. |
|||
Нахіл восі | 23°26’21",4119[3] | |||
Альбеда |
0,306 (Бонд)[2] 0,367 (геаметрычнае)[2] |
|||
Тэмпература | ||||
|
||||
Цэльсій |
|
|||
Кельвін |
|
|||
Атмасфера[2] | ||||
78,08 % — азот (N2) 20,95 % — кісларод (O2) 0,93 % — аргон (Ar) 0,039 % — Вуглякіслы газ (СO2)[16] Каля 1 % вадзяной пары (у залежнасці ад клімату) |
Часам згадваецца як Свет, Блакітная планета[17][18][19], часам Тэра (ад лац.: Terra). Адзінае вядомае чалавеку на дадзены момант цела Сонечнай сістэмы ў прыватнасці і Сусвету наогул, населенае жывымі арганізмамі.
Навуковыя даныя паказваюць, што Зямля ўтварылася з сонечнай туманнасці каля 4,54 мільярда гадоў назад[20] і неўзабаве пасля гэтага набыла свой адзіны натуральны спадарожнік — Месяц. Меркавана жыццё з’явілася на Зямлі прыкладна 3,9 млрд гадоў назад, гэта значыць на працягу першага мільярда пасля яе ўзнікнення. З тых часоў біясфера Зямлі значна змяніла атмасферу і іншыя абіятычныя фактары, абумовіўшы колькасны рост аэробных арганізмаў, а таксама фарміраванне азонавага слоя, які разам з магнітным полем Зямлі аслабляе шкодную для жыцця сонечную радыяцыю[21], тым самым захоўваючы ўмовы існавання жыцця на Зямлі. Радыяцыя, абумоўленая самой зямной карой, з часоў яе ўтварэння значна знізілася дзякуючы паступоваму распаду радыенуклідаў у ёй. Кара Зямлі падзелена на некалькі сегментаў, або тэктанічных пліт, якія рухаюцца па паверхні з хуткасцямі парадку некалькіх сантыметраў у год. Вывучэннем складу, будовы і заканамернасцей развіцця Зямлі займаецца навука геалогія.
Прыблізна 70,8 % паверхні планеты займае Сусветны акіян[22], астатнюю частку паверхні займаюць кантыненты і астравы. На мацерыках размешчаны рэкі, азёры, падземныя воды і льды, разам з Сусветным акіянам яны складаюць гідрасферу. Вадкая вада, неабходная для ўсіх вядомых жыццёвых форм, не існуе на паверхні якой-небудзь з вядомых планет і планетоідаў Сонечнай сістэмы, акрамя Зямлі. Полюсы Зямлі пакрытыя ледзяным панцырам, які ўключае ў сябе марскі лёд Арктыкі і Антарктычны ледзяны шчыт.
Унутраныя вобласці Зямлі дастаткова актыўныя і складаюцца з тоўстага, вельмі вязкага пласта, так званай мантыі, якая пакрывае вадкае знешняе ядро, якое з’яўляецца крыніцай магнітнага поля Зямлі, і ўнутранае цвёрдае ядро, якое, як мяркуецца, складаецца з жалеза і нікелю[23]. Фізічныя характарыстыкі Зямлі і яе арбітальнага руху дазволілі жыццю захавацца на працягу апошніх 3,5 млрд гадоў. Паводле розных ацэнак Зямля будзе захоўваць умовы для існавання жывых арганізмаў яшчэ на працягу 0,5 — 2,3 млрд гадоў[24][25][26].
Зямля ўзаемадзейнічае (прыцягваецца гравітацыйнымі сіламі) з іншымі аб’ектамі ў космасе, уключаючы Сонца і Месяц. Зямля круціцца вакол Сонца і робіць вакол яго поўны абарот прыкладна за 365,26 сонечных сутак — сідэрычны год. Вось кручэння Зямлі нахіленая на 23,44° адносна перпендыкуляра да яе арбітальнай плоскасці, гэта выклікае сезонныя змены на паверхні планеты з перыядам у адзін трапічны год — 365,24 сонечных сутак. Суткі зараз складаюць прыкладна 24 гадзіны[2][27]. Месяц пачаў свой абарот на арбіце вакол Зямлі прыкладна 4,53 мільярда гадоў таму. Гравітацыйнае ўздзеянне Месяца на Зямлю з’яўляецца прычынай узнікнення акіянскіх прыліваў. Таксама Месяц стабілізуе нахіл зямной восі і паступова запавольвае кручэнне Зямлі[28][29][30]. Некаторыя тэорыі мяркуюць, што падзенні астэроідаў прыводзілі да істотных змен у навакольным асяроддзі і паверхні Зямлі, выклікаючы, у прыватнасці, масавыя выміранні розных відаў жывых істот[31].
Планета з’яўляецца домам для мільёнаў відаў жывых істот, уключаючы чалавека[32]. Тэрыторыя Зямлі падзелена на 195 незалежных дзяржаў, якія ўзаемадзейнічаюць паміж сабой шляхам дыпламатычных адносін, падарожжаў, гандлю або ваенных дзеянняў. Чалавечая культура сфарміравала шмат уяўленняў пра светабудову — такіх, як канцэпцыя аб плоскай Зямліberu, геацэнтрычная сістэма свету і гіпотэза Геіbeen, па якой Зямля ўяўляе сабой адзіны суперарганізм[33].