Валожынка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Валожынка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).
Хуткія факты Валожынка, Характарыстыка ...
Валожынка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 35 км |
Расход вады | 1,3 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Брылькі |
• Каардынаты | 54°06′47″ пн. ш. 26°35′17″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іслач |
• Месцазнаходжанне | ніжэй вёскі Расолішкі |
• Вышыня | 140[1] м |
• Каардынаты | 53°58′28″ пн. ш. 26°18′03,50″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 2,9 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іслач → Заходняя Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Валожынскі раён |
— выток, — вусце |
Закрыць
Даўжыня ракі 35 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз горад Валожын, упадае ў Іслач ніжэй вёскі Расолішкі. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (плршчай 0,04 км²). Рэчышча ў вярхоўі слаба-звілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да вёскі Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя.
Асноўныя прытокі: Рачэўка, Асовіца. У пойме сетка меліярацыйных каналаў.