Пётр Аркадзьевіч Сталыпін
дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пё́тр Арка́дзьевіч Сталы́пін (руск.: Пётр Аркадьевич Столыпин) (2 [14] красавіка 1862[3], Дрэздэн, Саксонія, Германскі саюз — 5 [18] верасня 1911, Кіеў, Расійская імперыя) — дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі. У розныя гады займаў пасты павятовага правадыра дваранства ў Коўне, Гродзенскага і Саратаўскага губернатара, міністра ўнутраных спраў, прэм’ер-міністра.
Пётр Аркадзьевіч Сталыпін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Пётр Аркадьевич Столыпин | |||||||
|
|||||||
Манарх | Мікалай II | ||||||
Папярэднік | Іван Логінавіч Гарамыкін | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Мікалаевіч Какоўцаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Мікалаевіч Дурнаво | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Аляксандравіч Макараў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксандр Платонавіч Энгельгарт[ru] | ||||||
Пераемнік | Сяргей Сяргеевіч Тацішчаў[ru] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Пятровіч Урусаў[ru] | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Міхайлавіч Асаргін[ru] | ||||||
Нараджэнне |
14 красавіка 1862(1862-04-14) |
||||||
Смерць |
5 верасня 1911(1911-09-05)[1] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сталыпіны[d] | ||||||
Бацька | Аркадзь Дзмітрыевіч Сталыпін[d] | ||||||
Маці | Наталля Міхайлаўна Гарчакова[d] | ||||||
Жонка | Вольга Барысаўна Нейдгарт[d] | ||||||
Дзеці | Аркадзь Пятровіч Сталыпін | ||||||
Веравызнанне | праваслаўе | ||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У расійскай гісторыі пачатку XX стагоддзя вядомы перадусім як рэфарматар і дзяржаўны дзеяч, які адыграў значную ролю ў падаўленні рэвалюцыі 1905—1907 гадоў[4][5][6]. У красавіку 1906 года імператар Мікалай II прапанаваў Сталыпіну пост міністра ўнутраных спраў Расіі. Неўзабаве пасля гэтага ўрад быў распушчаны разам з Дзяржаўнай думай I склікання[ru], а Сталыпін быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам.
На новай пасадзе, якую ён займаў да сваёй гібелі, Сталыпін правёў цэлы шэраг законапраектаў, якія ўвайшлі ў гісторыю як сталыпінская аграрная рэформа, галоўным здабыткам якой было ўвядзенне прыватнай сялянскай зямельнай уласнасці. Прыняты ўрадам закон пра ваенна-палявыя суды[ru] ўзмацняў жорсткасць пакарання за здзяйсненне цяжкіх злачынстваў. Пазней Сталыпіна рэзка крытыкавалі за жорсткасць мер, якія ён праводзіў. Сярод іншых мерапрыемстваў Сталыпіна на пасту прэм’ер-міністра асаблівае значэнне маюць увядзенне земстваў у заходніх губернях[ru], абмежаванне аўтаноміі Вялікага княства Фінляндскага, змена выбарчага заканадаўства[ru] і роспуск II Думы[ru], якія паклалі канец рэвалюцыі 1905—1907 гадоў.
Падчас выступаў перад дэпутатамі Дзяржаўнай думы выявіліся прамоўніцкія здольнасці Сталыпіна. Яго фразы «Не запалохаеце!», «Спачатку заспакаенне, потым рэформы» і «Ім патрэбныя вялікія ўзрушэнні, нам патрэбна вялікая Расія» сталі крылатымі.
З асабістых рыс характару сучаснікамі асабліва вылучалася яго адвага[7][8][9]:150. На Сталыпіна планаваліся і былі здзейсненыя 11 замахаў. Падчас апошняга, здзейсненага ў Кіеве Дзмітрыем Багровым[ru], Сталыпін атрымаў раненне, ад якога праз некалькі дзён памёр.