Расейская чыгунка
дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Расейская чыгунка» — дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства Расеі, заснаванае ў верасьні 2003 году.
рас. «Российские железные дороги» | |
Тып | адкрытае акцыйнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Мы зьмяняемся для вас |
Заснаваная | 18 верасьня 2003 (20 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Урад Расеі |
Уласьнікі | Урад Расеі |
Краіна | Расея |
Разьмяшчэньне | Масква |
Адрас | Цэнтральная адміністрацыйная акруга, Басманны раён, Новая Басманная вул., д. 2/1[1] |
Ключавыя фігуры | Андрэй Белавусаў (старшыня)[2], Алег Белазёраў (генэральны дырэктар)[3], Анатоль Храмцоў (галоўны інжынэр)[4] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Прадукцыя | чыгунка |
Паслугі | перавозкі людзей і грузаў чыгункай |
Абарачэньне | 2,528 трлн рас.руб. (2021 год; 34,035 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | 87,143 млрд рас.руб. (2021 год; 1,173 млрд $) |
Чысты прыбытак | 50,672 млрд рас.руб. (2021 год; 682 млн $)[5] |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Урад Расеі |
Даччыныя кампаніі | «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» (Армэнія), «Уладзікаўкаскі вагонарамонтны завод» (Паўночная Асэтыя), «Ішымскі мэханічны завод» (Цюменская вобласьць) |
Аўдытар | «Эрнст і Янг» |
На 2023 год мела 85 600 км чыгункі, зь якіх 52 % (44 300 км) былі электрыфікаванымі. На яе прыпадала 10 % даўжыні сусьветнай чыгункі, за кошт чаго прадпрыемства мела 3-ю найбольш працяглую даўжыню чыгункі ў сьвеце. Сярод вагонаў налічвалася 166 895 (85 %) грузавых, 17 898 (9 %) пасажырскіх далёкарэйсавых і 12 371 (6 %) пасажырскі прыгарадных цягнікоў. Доля ў грузаабароце Расеі складала 46 %, а ў пасажыраабароце — 26 %. Урад Расеі прызначаў старшыню ўправы і раду кіраўнікоў. Мела 10 відаў падразьдзяленьняў: чыгуначныя, прызначэньня, перавозачныя, забесьпячэньня, капітальнага будаўніцтва, рамонту вагонаў, шляхавай гаспадаркі, сувязі, грамадзкай галіны, праектныя бюро. Замежныя прадстаўніцтвы працавалі ў 3-х краінах Азіі — Кітаі, Паўночнай Карэі і Японіі, а таксама ў 4-х краінах Эўропы — Беларусі (Менск, прасп. Дзяржынскага, д. 74), Вугоршчыне, Украіне і Фінляндыі[7].
У 2022 годзе грузаабарот прадпрыемства дасягнуў 2,6 трлн тона-км, што склала 1/3 сусьветнага чыгуначнага грузаабароту. У выніку «Расейская чыгунка» заняла 2-е месца ў сьвеце паводле грузаабароту сярод сябраў Міжнароднага зьвязу чыгунак (Францыя). На яе прыпала 1,3 млрд тонаў абсягу грузаперавозак, што склала 14 % сусьветнага абсягу чыгуначных грузаперавозак. Таму прадпрыемства заняло 2-е месца ў сьвеце сярод чыгунак у гэтым паказьніку. На электравозы прыпадала 86 % перавозак грузаў і 85 % перавозак паяжджанаў. Хуткасьць кантэйнэрных перавозак перавышала 1000 км/содні, што дазваляла перавозіць тавары з Кітаю ў Эўропу за 8 дзён[8]. У 2021 годзе транзыт склаў 1,1 млн 20-футавых кантэйнэраў[9].
Ад 2008 году «Расейскай чыгунцы» належала «Паўднёва-Каўкаская чыгунка» ў Армэніі. Таксама яна ажыцьцяўляла давернае кіраваньне ад імя Ўраду Расеі 50 % паёў «Улан-Батарскай чыгункі» ў Манголіі, празь якую ладзілі грузаперавозкі з Кітаю[10].