Паўднёва-Каўкаская чыгунка
чыгуначнае прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў 2008 годзе / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Паўднёва-Каўкаская чыгунка» («ПКЧ») — чыгуначнае прадпрыемства Армэніі, заснаванае ў лютым 2008 году.
арм. Հարավկովկասյան երկաթուղի | |
Тып | закрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Дэвіз | Хутка, надзейна, зручна |
Заснаваная | 13 лютага 2008 (16 гадоў таму) |
Краіна | Армэнія |
Разьмяшчэньне | Ерэван |
Адрас | прасп. Тыграна Меца, д. 50[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксей Мельнікаў (генэральны дырэктар), Арам Едзігаран (галоўны інжынэр)[2], Вячаслаў Паўлоўскі (старшыня)[3] |
Галіна | сфэра паслугаў |
Паслугі | чыгуначныя перавозкі грузаў і людзей |
Лік супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | «Расейская чыгунка» |
На 2022 год ажыцьцяўляла перавозку грузаў і людзей, у тым ліку міжгароднія і прадмесьцевыя, аказвала паслугі інфраструктуры і лякаматыўнай цягі, а таксама ажыцьцяўляла рамонт вагонаў і цягнікоў ды будаўніцтва інфраструктуры. Пастаянныя грузаперавозкі ўлучалі цэмэнт і збожжа, нафту і нафтапрадукты, хімічныя і мінэральныя ўгнаеньні. Працягласьць чыгункі складала 1252,5 км, зь якіх 759,8 км (60,6 %) былі галоўнымі шляхамі. Пры гэтым, эксплюатацыйная даўжыня чыгункі складала 693,7 км (55,3 %). Прапускная здольнасьць стыкавой станцыі Айрум ў бок Грузіі (Садахло) дасягала 18 параў цягнікоў за содні. Чыгунка была цалкам электрыфікаванай ды аснашчалася паўаўтаматычным блякаваньнем і сеткай сувязі. Прадпрыемства мела 74 станцыі, зь якіх выкарыстоўвалі 55. Шырыня каляіны складала 152 см. Чыгуначны парк налічваў 1302 грузавыя і 40 пасажырскіх вагонаў, а таксама 127 лякаматываў, сярод якіх былі самаходныя вагоны, цеплавозы і электравозы[4]. Прадмесьцевыя цягнікі хадзілі зь Ерэвану ў Гюмры, Арарат, Армавір, Севан і далей на Шоржу, а таксама ў Ерасх. Таксама 2 міжнародныя цягнікі накіроўвалі ў Грузію — з кастрычніка па чэрвень у Тбілісі і з чэрвеня па кастрычнік у Батумі, які ішоў 6 гадзінаў. Для продажу квіткоў на міжнародныя цягнікі выкарыстоўвалі аўтаматызаваную сыстэму. Грузы перавозілі ў 75 краінаў[5]. Хуткасьць руху пасажырскіх цягнікоў дасягала 100 км/гадзіна, а грузавых — 70 км/гадзіна. Даўжыня грузавых цягнікоў магла дасягаць 690 мэтраў, а пасажырскіх — 450 мэтраў. Напруга кантактнай сеткі складала 3300 вольт. Нагрузка на вось абмяжоўвалі 23-ма тонамі. Цеплавозы запраўлялі дызэльным палівам у лякаматыўных дэпо на станцыях Гюмры, Ерэван і Санаін[6].