Славацкая мова
Заходнеславянская мова / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слава́цкая мо́ва (славацк.: slovenčinaⓘ, slovenský jazyk) — славянская мова індаеўрапейскай моўнай сям'і. Утварае чэшска-славацкую падгрупу ў заходнеславянскай групе[3][4] (разам з чэшскай, польскай, верхне- і ніжнелужыцкай мовамі). З'яўляецца афіцыйнай мовай Славацкай рэспублікі і адной з афіцыйных моў Еўрапейскага саюза.
Славацкая | |
---|---|
Саманазва | slovenčina |
Краіны | Славакіі, Чэхіі, ЗША, Венгрыі і іншых краінах |
Рэгіёны | Цэнтральная Еўропа |
Афіцыйны статус |
Славакія; |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Славацкая Акадэмія Навук (Лінгвістычны інстытут Людавіта Штура) |
Агульная колькасць носьбітаў | каля 5,2 мільёнаў[2] |
Статус | у бяспецы[d] |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
|
Пісьменнасць | лацінскае пісьмо |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | сло 605 |
ISO 639-1 | sk |
ISO 639-2 | slk і slo |
ISO 639-3 | slk |
WALS | svk |
Ethnologue | slk |
Linguasphere | 53-AAA-db |
ABS ASCL | 3603 |
IETF | sk |
Glottolog | slov1269 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Славацкую мову ўжывае больш за 5 мільёнаў чалавек (2013)[5], з іх у Славакіі — 4,34 млн чалавек (2012)[6]. Таксама носьбіты жывуць у Чэхіі, Сербіі, Венгрыі, Румыніі, Аўстрыі, Харватыі, Канадзе, ЗША, Аўстраліі, Украіне і інш.[5]. У шэрагу дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, у якіх славакі, як правіла, расселеныя кампактна, славацкая мае статус рэгіянальнай мовы[1].