Пінск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пінск — места ў Беларусі, на сутоках Піны і Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Пінскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Плошча 4736 га[2]. Насельніцтва на 2020 год — 126 300 чалавек[3]. Знаходзіцца за 180 км на ўсход ад Берасьця. Вузел аўтамабільных дарог на Івацэвічы, Лунінец, Столін і Янаў. Чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Лунінец, рачны порт.
Пінск лац. Pinsk | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1097 | ||||
Магдэбурскае права: | 12 студзеня 1581 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
Раён: | Пінскі | ||||
Старшыня гарвыканкаму: | Q120280999?[1] | ||||
Плошча: | 47,36 км² [2] | ||||
Насельніцтва (2020) | |||||
колькасьць: | 126 300 чал.[3] | ||||
шчыльнасьць: | 2666,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 165 | ||||
Паштовыя індэксы: | 225700—225716 (з выняткамі), 225745 | ||||
СААТА: | 1445000000 | ||||
Нумарны знак: | 1 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°6′55″ пн. ш. 26°6′11″ у. д. | ||||
± Пінск Пінск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.pinsk.gov.by |
Пінск — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час мае неафіцыйны статус сталіцы Палесься, тут налічваецца 44 гістарычна-культурныя каштоўнасьці, у тым ліку комплексы кляштараў францішканаў з касьцёлам Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, калегіюм езуітаў, касьцёл Сьвятога Караля Барамэя, палац Бутрымовічаў і прыдарожная капліца, помнікі архітэктуры барока і клясыцызму XVII—XVIII стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся замак Вішнявецкіх, зруйнаваны расейскімі ўладамі, а таксама Курган Міндоўга, касьцёлы Сьвятога Станіслава (віленскае барока) і Сьвятога Дамініка (барока), Вялікая сынагога (рэнэсанс) і капліца на Рынку, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.