Ворша
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́рша — места ў Беларусі, у вярхоўі Дняпра пры ўтоку ў яго ракі Аршыцы. Адміністрацыйны цэнтар Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 115 052 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 93 км ад Віцебску. Вузел чыгунак (лініі на Менск, Магілёў, Крычаў, Смаленск, Віцебск, Лепель) і аўтамабільных дарог.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ворша (неадназначнасьць).
Ворша лац. Vorša | |||||
Віды Воршы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1067 | ||||
Магдэбурскае права: | 13 сьнежня 1620 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Віцебская | ||||
Раён: | Аршанскі | ||||
Плошча: | 36 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 115 052 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 3195,89 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 216 | ||||
Паштовыя індэксы: | 211030, 211381—211394, 211396—211398 | ||||
СААТА: | 2236501000 | ||||
Нумарны знак: | 2 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°30′33″ пн. ш. 30°25′33″ у. д. | ||||
± Ворша Ворша | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://orsha.vitebsk-region.gov.by/ru |
Ворша — магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Віцебшчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі магілёўскага барока комплекс Куцеінскага Богаяўленскага манастыра з царквой Сьвятой Тройцы, барокавыя езуіцкі калегіюм, манастыр базылянаў, кляштары бэрнардынаў, трынітарыяў і францішканаў, барокава-клясыцыстычны дамініканскі касьцёл Сьвятога Язэпа, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся мураваны замак[2], касьцёлы Сьвятога Міхала Арханёла (езуіцкі) і Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (бэрнардынскі), помнікі архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі. Значную частку мясцовых славутасьцяў зьнішчылі за савецкімі часам: комплекс Куцеінскага Прачысьценскага манастыра ў стылі магілёўскага барока, касьцёлы Сьвятога Антонія (францішканскі) і Найсьвяцейшай Тройцы (трынітарскі), цэрквы Раства Багародзіцы, базылянскую Покрыва Багародзіцы (віленскае барока) і могілкавую Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.